Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пахвальны, ✂.

  1. Які заслугоўвае пахвалы.

    • Пахвальнае імкненне.
  2. Які змяшчае пахвалу.

    • Пахвальныя словы.
    • Пахвальная грамата (за выдатныя поспехі і паводзіны).

пахваляцца, ✂; незак. (разм.).

Хваліцца, выхваляцца.

  • Пахваляецца, што ўсіх адужае.

пахварэць, ✂; зак.

  1. Стаць хворымі — пра ўсіх, многіх.

    • Дзеці пахварэлі.
  2. Хварэць некаторы час.

    • Давялося месяц п.

пахватаць, ✂; зак.

Тое, што і пахапаць.

пахвіна, ✂, ж.

Месца паміж бядром і ніжняй часткай жывата.

  • Баліць у пахвіне.

|| прым. пахвінны, ✂.

пахворваць, ✂; незак. (разм.).

Час ад часу хварэць, недамагаць.

  • Бабуля пачала п.

пахіл, ✂, м.

Пакатая паверхня чаго-н., схіл, нахіл.

|| прым. пахільны, ✂.

пахіліцца, ✂; зак.

  1. Нахіліцца, нагнуцца.

    • П. над ложкам хворага.
  2. Пакасіцца, нахіліцца ўбок.

    • Слуп пахіліўся.

пахіліць, ✂; зак.

Нахіліць, нагнуць.

  • П. слуп.
  • П. галаву.

|| незак. пахіляць, ✂.

пахілы, ✂.

  1. Які пахіліўся, пакасіўся.

    • Пахілая бяроза.
    • Пахілая будыніна.
  2. Згорблены (пра чалавека).

  3. Які паступова паніжаецца, пакаты.

    • П. ўзгорак.

|| наз. пахіласць, ✂.