Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўфабрыкат, ✂, м.

Выраб, які мае патрэбу ў далейшай, канчатковай апрацоўцы.

  • Мясныя паўфабрыкаты.

|| прым. паўфабрыкатны, ✂.

паўфінал, ✂, м.

У спартыўных спаборніцтвах: гульня на першынство, якая папярэднічае фіналу.

|| прым. паўфінальны, ✂.

  • Паўфінальная сустрэча.

паўхмызняк, ✂, м.

Расліна з драўнянымі ніжнімі і травяністымі верхнімі часткамі.

  • Буякі адносяцца да паўхмызнякоў.

|| прым. паўхмызняковы, ✂.

паўхутваць, ✂; зак.

Ухутаць усіх, многіх або ўсё, многае.

паўцаны:

  • за паўцаны (разм.) — за палавінную цану.

    • Прадаць за п.

паўцемра, ✂, ж.

Амаль поўная адсутнасць святла, асвятлення.

  • У будынку панавала п.

паўцень, ✂, м.

Слабы празрысты цень.

паўцёмны, ✂.

Слаба асветлены.

  • Паўцёмныя сцены.

паўціраць, ✂; зак.

Уцерці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

паўціскаць, ✂; зак.

Уціснуць усё, многае.

  • П. сена на вазах вяроўкамі.