Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падлячыцца, ✂; зак. (разм.).

Палячыцца крыху, не давёўшы лячэння да канца.

  • Вам трэба п. і адпачыць.

|| незак. падлечвацца, ✂.

падлячыць, ✂; зак. (разм.).

Палячыць крыху, не вылечваючы да канца.

  • П. хворыя ногі.

|| незак. падлечваць, ✂.

падмазацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Падфарбаваць сабе губы, твар.

  2. да каго. Ліслівасцю, падхалімствам увайсці ў ласку да каго-н.

|| незак. падмазвацца, ✂.

падмазаць, ✂; зак.

  1. Памазаць знізу або злёгку.

    • П. падшыпнікі.
    • П. скавараду.
  2. перан. Даць каму-н. хабар (разм.).

    • Не падмажаш — не паедзеш (прыказка).

|| незак. падмазваць, ✂.

|| наз. падмазванне, ✂ і падмазка, ✂.

падмаляваць, ✂; зак.

  1. што. Дадаць што-н. да малюнка.

    • П. вусы на партрэце.
  2. Злёгку памаляваць.

    • П. вокны.
    • П. губы.
  3. перан. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самой справе; унесці ў выказванне што-н., што яго ўпрыгожвае.

    • П. чые-н. заслугі.
    • П. рэчаіснасць у апавяданні.

|| незак. падмалёўваць, ✂.

|| наз. падмалёўванне, ✂ і падмалёўка, ✂.

падман, ✂, м.

  1. гл. падмануць.

  2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.

    • П. пачуццяў.

|| прым. падманны, ✂.

падманлівы, ✂.

Такі, які лёгка можа ўвесці ў зман, прывесці да няправільнага меркавання.

  • Падманлівая знешнасць.

|| наз. падманлівасць, ✂.

падмануць, ✂; зак.

  1. Увесці ў зман каго-н., наўмысна сказаўшы няпраўду.

    • Ці ты падмануў, ці на самай справе холадна на дварэ?
  2. Не выканаць абяцання, ашукаць.

    • Не падманулі — прыслалі машыны ў тэрмін.

|| незак. падманваць, ✂.

|| наз. падман, ✂.

падманшчык, ✂, м.

Той, хто падманвае, падмануў каго-н.

|| ж. падманшчыца, ✂.

|| прым. падманшчыцкі, ✂.

падмаргнуць, ✂; зак.

Маргнуць, даючы знак.

  • Шматзначна п. сябру.

|| незак. падморгваць, ✂.