Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасядзець, ; зак.

Сядзець некаторы час.

  • П. на прызбе.
  • Птушка пасядзела на плоце.
  • П. дома.
  • П. за працай.
  • П. у сяброўкі.

пасяленец, , м.

  1. Той, хто ўпершыню пасяліўся дзе-н. на новым, неабжытым месцы.

    • Пасяленцы на цалінных землях.
  2. Той, хто сасланы на пасяленне (у 3 знач.).

пасяленне, , н.

  1. гл. сяліць.

  2. Населены пункт, а таксама наогул месца, дзе хто-н. жыве, знаходзіцца.

    • Паявілася новае п.
    • Бабровыя пасяленні.
  3. Прымусовае выгнанне на жыхарства ў аддаленую мясцовасць як пакаранне за што-н.

    • Саслаць на п.

пасяліць, ; зак.

  1. гл. сяліць.

  2. перан. Выклікаць у кім-н. якое-н. пачуццё (кніжн.).

    • П. нянавісць у кім-н.

|| незак. пасяляць, .

пасярод, прысл. і прыназ.

  1. прыназ. У сярэдзіне.

    • Паставіць стол п. кухні.
  2. прысл. У сярэдзіне, у цэнтры акружэння каго-, чаго-н.

    • Мы селі па краях, а ён п.

пасярэдзіне, прысл. і прыназ.

У сярэдзіне, на аднолькавай адлегласці ад двух пунктаў, прадметаў.

  • Стаяць п.
  • П. пакоя стаяў стол.

пасяўная, , ж.

Кампанія па сяўбе сельскагаспадарчых культур.

  • Пачалася п.

пасячы, і пасекчы, ; зак.

Высечы, ссячы ў вялікай колькасці, зусім.

  • Пасеклі малады лес.