Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папыхкваць, ✂; незак. (разм.).

Выпускаць час ад часу дым, пару.

  • П. люлькай.
  • На станцыі папыхкваў паравоз.

папялець, ✂; незак.

  1. Ператварацца ў попел (разм.).

    • Папялела хата ў агні.
  2. Набываць колер попелу.

    • Познім летам папялеюць зоркі.

папяліста-...

Першая частка складаных слоў са знач. попельны, з попельным адценнем, напр. папяліста-блакітны, папяліста-жамчужны, папяліста-каштанавы, папяліста-русы, папяліста-сівы, папяліста-шэры.

папялісты, ✂.

Які мае колер попелу.

  • Папялістае неба.

папялішча, ✂, н.

Тое, што і пажарышча.

папяльнік, ✂, м. (спец.).

Ніжняя частка топкі, куды падае попел.

папяровы, ✂.

  1. гл. папера.

  2. перан. Канцылярска-бюракратычны.

    • Папяровая цяганіна.

папярок, прысл. і прыназ.

У напрамку шырыні чаго-н.

  • Разрэзаць п.
  • П. канавы ляжыць кладка.

папяроса, ✂, ж.

Папяровая трубка з тытунём для курэння (звычайна праз муштук).

|| памянш. папяроска, ✂.

|| прым. папяросны, ✂.

  • Папяросная папера (вельмі тонкая).

папярочка, ✂, ж.

Папярочны брус.