Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пастаноўшчык, ✂, м.

Работнік, які кіруе пастаноўкай спектакля, відовішча, рэжысёр.

пастар, ✂, м.

Пратэстанцкі святар.

|| прым. пастарскі, ✂.

пастараль, ✂, ж.

Жанр у літаратуры і мастацтве Еўропы 14—18 стст., у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на ўлонні прыроды.

|| прым. пастаральны, ✂.

пастарнак, ✂, м.

Агародная і дзікарослая расліна з прыемным пахам, караняплод з жоўтымі кветкамі, ужыв. як прыправа.

пастаронкавы, ✂.

Які робіцца па старонках.

  • П. падлік.

пастарэлы, ✂.

Які пастарэў, састарэў.

  • П. чалавек.

пастаў​1, ✂, м.

Пара млынавых камянёў.

  • Млын на два паставы.

|| прым. пастаўны, ✂.

пастаў​2, ✂, м.

Сувой палатна.

  • У куфры стаялі чатыры паставы палатна.

|| прым. пастаўны, ✂.

пастаўка, ✂, ж.

Дастаўка, забеспячэнне прадукцыяй па спецыяльнаму дагавору.

  • П. сыравіны заводу.

пастаўляць, ✂; зак.

Паставіць усё, многае.

  • П. снапы.
  • П. новыя хаты.