Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасрэдніцтва, ✂, н.

Садзейнічанне пагадненню, здзелцы паміж бакамі.

  • П. пры куплі.

|| прым. пасрэдніцкі, ✂.

пасрэднічаць, ✂; незак.

Займацца пасрэдніцтвам, быць пасрэднікам.

  • П. у канфлікце.

пасрэдны, ✂.

Сярэдні па якасці, звычайны.

  • П. спецыяліст.
  • П. адказ на экзамене.

|| наз. пасрэднасць, ✂.

пассаджваць, ✂; зак.

Ссадзіць усіх, многіх.

пассоўвацца, ✂; зак.

Ссунуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

  • Снапы пассоўваліся з воза.

пассоўваць, ✂; зак.

Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх.

пассукваць, ✂; зак.

Ссукаць усё, многае.

пассылаць, ✂; зак.

Саслаць усіх, многіх.

пассыпаць, ✂; зак.

Ссыпаць усё, многае.

  • П. збожжа ў засекі.

пассядацца, ✂; зак.

Ссесціся — пра усё, многае.