Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падлезці, ; зак.

Залезці пад што-н.

  • П. пад стол.

|| незак. падлазіць, .

падлесак, , м.

Кусты і маладыя дрэвы ў лесе, якія не дасягнулі вышыні асноўнага ляснога масіву.

|| прым. падлесачны, .

падлетак, , м.

Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (пераважна ад 12 да 16 гадоў).

|| прым. падлеткавы, .

  • П. ўзрост.

падлешчык, , м.

Невялікая рыба, падобная на ляшча.

падлёдны, .

Які знаходзіцца або робіцца пад лёдам.

  • Падлёдная вада.
  • Падлёдная лоўля рыбы.

падліза, , м.; , ж., (разм. пагард.).

Той, хто падлізваецца да каго-н.

падлізвацца, ; незак. (разм.).

Дагаджаннем, ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці.

  • П. да начальства.

|| зак. падлізацца, .

падлік, , м.

  1. гл. падлічыць.

  2. Вынік, падрахунак чаго-н.

    • Праверыць падлікі.

падліковы, .

Які служыць, прызначаны для падліку.

  • Падліковая камісія.
  • Падліковыя машыны.

падліўка, , ж.

Прыправа, якой паліваюць страву.

  • Рыба з падліўкай.