Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасля, прысл.

  1. прысл. Праз некаторы час, потым.

    • Гэта можна зрабіць п.
  2. прыназ. Па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., адыходзе каго-н.

    • Сустрэнемся п. работы.
    • П. Новага года.
    • Як мне не крыўдзіцца на яго п. такіх слоў.
    • Спадчына п. бацькоў.

пасля..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца, надыходзіць пасля чаго-н., напр. пасляабедзенны, пасляродавы, пасляледавіковы.

пасляваенны, .

Які адбываецца, існуе пасля вайны.

  • П. перыяд.

паслядоўнік, , м.

Чалавек, які прытрымліваецца якога-н. вучэння і кіруецца ім у сваёй дзейнасці.

  • П. Скарыны.

|| ж. паслядоўніца, .

паслядоўны, .

  1. Які бесперапынна ідзе адзін за адным.

    • Паслядоўныя этапы работы.
  2. Лагічна абгрунтаваны, які заканамерна вынікае з чаго-н.

    • П. вывад.
    • П. ход думак.
    • Разважаць паслядоўна (прысл.).

|| наз. паслядоўнасць, .

паслязаўтра, прысл.

На наступны дзень пасля заўтрашняга.

  • Паедзем п.

|| прым. паслязаўтрашні, .

пасляслоўе, , н.

Заключная заўвага або заключны артыкул да твора.

пасма, , ж.

  1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж.

    • П. лёну, канапель.
  2. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы (спец.).

  3. Пучок валасоў, прылеглых адзін да другога або зліплых.

пасмажыць, ; зак.

  1. Прыгатаваць смажаннем.

  2. Сасмажыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  3. Смажыць некаторы час.

пасмейвацца, ; незак.

Смяяцца або насміхацца злёгку, трохі.

  • Сядзіць і пасмейваецца.