Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паскварыць, ✂; зак.

  1. Пераскварыць усё, многае.

    • П. сала.
  2. Скварыць некаторы час.

пасквіль, ✂, м.

Твор паклёпніцкага, зневажальнага характару.

  • Злосны п.

|| прым. пасквільны, ✂.

пасквілянт, ✂, м.

Аўтар пасквіля.

|| прым. пасквілянцкі, ✂.

паскідаць, ✂ і паскідваць, ✂; зак.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • Хлопцы паскідалі адзенне і хутчэй у возера.

паскладаць, ✂ і паскладваць, ✂; зак.

  1. Скласці ўсё, многае.

    • П. сена ў копы.
  2. Складаць (складваць) некаторы час.

пасклейвацца, ✂; зак.

Склеіцца — пра ўсё, многае.

  • Лісты пасклейваліся.

пасклейваць, ✂; зак.

Склеіць усё, многае.

пасклёўваць, ✂; зак.

Скляваць усё, многае.

  • Птушкі пасклёўвалі ягады рабіны.

пасклікаць, ✂; зак.

Склікаць усіх, многіх.

  • П. гасцей.

пасколваць​1, ✂; зак.

  1. Скалоць усё, многае (гл. скалоць).

    • П. ломам лёд.
  2. Сколваць некаторы час.