Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасціць, ✂; незак.

Прытрымлівацца посту, не есці мясной або малочнай стравы.

|| зак. папасціць, ✂.

пасцягваць, ✂ і пасцягаць, ✂; зак.

Сцягнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

  • П. галлё ў кучы.

пасцякаць, ✂; зак.

Сцячы — пра ўсё, многае.

пасчышчаць, ✂; зак.

Счысціць усё, многае.

  • П. снег з дахаў.

пасчэпліваць, ✂ і пасчапляць, ✂; зак.

Счапіць усё, многае.

  • П. вагоны.

пасчэсваць​1, ✂; зак.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць​1).

пасчэсваць​2, ✂; зак.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць​2).

пасшываць, ✂; зак.

Сшыць усё, многае; сшыць у многіх месцах.

пасылка​1, ✂, ж.

  1. гл. паслаць.

  2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.

    • Паштовая п.
    • Прывёз вам пасылку ад родных.

◊

  • Быць на пасылках у каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.

|| памянш. пасылачка, ✂.

|| прым. пасылачны, ✂.

  • Пасылачная квітанцыя.

пасылка​2, ✂, ж.

У логіцы: суджэнне, якое служыць асновай для вываду.

  • Правільная п.