Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасалавелы, (разм.).

Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы).

пасароміць, ; зак.

  1. Зрабіць так, каб было сорамна каму-н.

    • П. свавольнікаў.
  2. Зняславіць, абняславіць.

    • Не п. гонару бацькоў.

пасаскакваць, ; зак.

Саскочыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • Хлопцы пасаскоквалі з коней.

пасаскрабаць, і пасаскрэбваць, ; зак.

Саскрэбці ўсё, многае.

пасастаўляць, ; зак.

Саставіць усё, многае.

  • П. снапы ў бабкі.

пасастругваць, ; зак.

Састругаць усё, многае.

пасат, , м.

Сухі трапічны вецер, які пастаянна дзьме ад субтрапічных шырот у бок экватара.

|| прым. пасатны, .

пасачыць, ; зак.

Правесці некаторы час сочачы (гл. сачыць​1).

  • П. за дзецьмі.

пасашморгваць, ; зак.

Сашмаргнуць усё, многае.

пасашчапляць, і пасашчэпліваць, ; зак.

Сашчапіць усё, многае.