Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парча, ✂, ж.

Шчыльная ўзорыстая шаўковая тканіна, патыканая залатымі або сярэбранымі ніткамі.

|| прым. парчовы, ✂.

парша, ✂, ж.

Заразная скурная хвароба, а таксама струпы, якія паяўляюцца пры гэтай хваробе на скуры пад валасамі.

паршывец, ✂, м. (разм.).

Дрэнны, паршывы (у 2 знач.) чалавек, нягоднік.

|| ж. паршыўка, ✂.

паршывець, ✂; незак. (разм.).

Пакрывацца паршой.

|| зак. запаршывець, ✂ і апаршывець, ✂.

паршывы, ✂.

  1. Пакрыты паршой.

    • П. кот.
  2. перан. Вельмі дрэнны, не варты ўвагі (разм.).

    • Паршывыя дровы.

|| наз. паршывасць, ✂.

парывацца, ✂; незак.

Настойліва імкнуцца, намервацца што-н. зрабіць.

  • Яна ўвесь час парывалася нешта сказаць.

парывісты, ✂.

  1. З рэзкімі раптоўнымі парывамі, няроўны.

    • П. вецер.
  2. Рэзкі, імклівы, не плаўны.

    • Парывістыя рухі.
  3. Які дзейнічае парывамі (у 2 знач.), які лёгка захапляецца.

    • Парывістая натура.

|| наз. парывістасць, ✂.

  • П. у рухах, у манерах.

парыжэлы, ✂.

Які парыжэў, выцвіў.

  • П. капялюш.

парык, ✂, м.

Накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў, нашытых на аснову.

  • Насіць п.
  • Акцёр у парыку.

|| памянш. парычок, ✂.

|| прым. парыковы, ✂.

парыльны, ✂.

Прызначаны для таго, каб парыць (у 1 і 2 знач.), парыцца.

  • П. чан.