Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парфір, ✂, м.

Вулканічная горная парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

|| прым. парфіравы, ✂.

парфіра, ✂, ж.

Пурпуровая мантыя манарха.

парфірны, ✂ (уст. высок.).

Чырвоны, пурпурны.

парфума, ✂, ж.

Духі, адэкалон.

|| прым. парфумны, ✂.

  • П. магазін.

парфумер, ✂, м.

Работнік парфумернай вытворчасці.

парфумерыя, ✂, ж.

Араматычныя і касметычныя тавары, а таксама вытворчасць іх і гандаль імі.

|| прым. парфумерны, ✂.

  • П. аддзел.

парцыён, ✂, м. (разм. уст. і спец.).

Паёк, порцыя.

  • Дзённы п.

|| прым. парцыённы, ✂.

парцье, нескл., м.

Служачы, які распараджаецца захоўваннем ключоў, прыёмам пошты і інш. абслугоўваннем у вестыбюлі гасцініцы.

парцьера, ✂, ж.

Занавеска з цяжкай тоўстай тканіны для акна або дзвярэй.

  • Аксамітавыя парцьеры.

|| прым. парцьерны, ✂.

парцяны, ✂.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны.

  • Аснова парцяная, а ўток суконны.