Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самадзяржаўе, , н.

У дарэвалюцыйнай Расіі: неабмежаваная вярхоўная ўлада цара, а таксама сістэма праўлення, заснаваная на такой уладзе.

  • Вызваленне народаў ад самадзяржаўя.

|| прым. самадзяржаўны, .

самадур, , м.

Чалавек, які дзейнічае па асабістаму капрызу, не лічачыся з іншымі людзьмі.

|| ж. самадурка, .

|| прым. самадурскі, .

  • Самадурскія звычкі.

самадурства, , н.

Паводзіны, учынкі самадура.

самазабойства, , н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця; самагубства.

  • Скончыць жыццё самазабойствам.

|| прым. самазабойны, .

самазабойца, , м.; , ж..

Той, хто пакончыў жыццё самазабойствам, самагубствам.

самазабыццё, , н.

  1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

    • Працаваць да самазабыцця.
  2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

    • Кахаць да самазабыцця.

самазагаральны, .

Здольны да самазагарання ў выніку ўнутранага награвання.

  • Самазагаральныя газы.

|| наз. самазагаранне, .

  • С. каменнага вугалю.

самазарадны, , (спец.).

Які зараджаецца аўтаматычна.

  • Самазарадная вінтоўка.

самазаспакаенне, , н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

  • Няма падстаў для самазаспакаення.

самазаспакоенасць, , ж.

Беспадстаўная супакоенасць, легкадумная ўпэўненасць у паспяховым ходзе спраў.