самазабыццё назоўнік | ніякі род

  1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

    • Працаваць да самазабыцця.
  2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

    • Кахаць да самазабыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)