Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параўняцца, ; зак.

  1. Рухаючыся, аказацца на адной лініі з кім-, чым-н.

    • Сонца параўнялася з вяршалінамі дрэў.
  2. Стаць роўным, аднолькавым.

    • Дзеці параўняліся з бацькам.
  3. Стаць нароўні з кім-, чым-н. у якіх-н. адносінах.

    • Нам цяжка п. з ёй у стараннасці.

парафін, , м.

Воскападобнае рэчыва, якое здабываецца пераважна з нафты.

|| прым. парафінавы, .

парафія, , ж.

Акруга, тэрыторыя, што аб’ядноўвае веруючых, якіх абслугоўваюць святары аднаго храма.

  • У гэтай царквы некалі была вялікая п.

|| прым. парафіяльны, .

парафіянін, , м.

Вернік якой-н. парафіі.

|| ж. парафіянка, .

парафраза, , ж. (кніжн.).

Выраз, які апісальна перадае сэнс другога выразу або слова, напр. «аўтар гэтых радкоў» замест «я» у мове аўтара.

|| прым. парафрастычны, .

парахаўніца, , ж.

Некалі: сумка, пасудзіна для захоўвання пораху.

  • Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах (перан. ёсць яшчэ сілы).

парахнець, ; незак.

Ператварацца ў парахню.

  • Стары пень парахнее.

парахня, , ж.

Дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва.

  • Бярвенне абярнулася на парахню.
  • П. сыплецца з каго-н. (вельмі стары; разм. пагард.).

параход, , м.

Судна з паравым рухавіком.

  • Плысці на параходзе.

|| памянш. параходны, .

параходства, , н.

Рух параходаў па водных шляхах, а таксама прадпрыемства па кіраўніцтву параходным транспартам.

  • Рачное п.