Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падкоп, ✂, м.

  1. гл. падкапацца, -ць.

  2. мн. -аў. Падземны ход.

    • Пад падлогай быў п.
  3. мн. -аў, перан. Інтрыгі з мэтай нашкодзіць каму-н. (разм.).

    • Рабіць п. пад каго-н.

|| прым. падкопны, ✂.

падкопваць, ✂; зак.

Дакапаць усё, многае.

  • П. ямы.
  • П. бульбу.

падкоўваць, ✂; незак.

Тое, што і каваць (у 3 знач.).

падкоўдранік, ✂, м.

Спецыяльны чахол на коўдру.

|| прым. падкоўдранічны, ✂ і падкоўдранікавы, ✂.

падкрасціся, ✂; зак.

Падысці крадком, непрыметна.

  • Кот падкраўся да вераб’я.
  • Непрыметна падкралася восень (перан.).

|| незак. падкрадацца, ✂ і падкрадвацца, ✂.

падкрэсліць, ✂; зак.

  1. Правесці рыску пад чым-н.

    • П. галосныя ў словах.
  2. перан. Асабліва выдзеліць, звяртаючы ўвагу на што-н.

    • П. сваю думку.
    • П. адмоўныя рысы героя.

|| незак. падкрэсліваць, ✂.

|| наз. падкрэсліванне, ✂.

падкузьміць, ✂; зак. (разм.).

Паставіць у няёмкае, цяжкае становішча, падвесці.

  • Яго падкузьміла нявопытнасць.

падкупіць, ✂; зак.

  1. Схіліць на свой бок грашамі, падарункамі.

    • П. сведак.
  2. перан. Выклікаць чым-н. сімпатыю да сябе.

    • П. усіх сваёй шчырасцю.
  3. што і чаго. Купіць дадаткова ў невялікай колькасці.

    • П. прыпраў для кансервавання.

|| незак. падкупляць, ✂.

|| наз. подкуп, ✂.

падкурчыць, ✂; зак.

Сагнуўшы, падабраць пад сябе.

  • П. ногі.

|| незак. падкурчваць, ✂.

|| звар. падкурчыцца, ✂.

|| незак. падкурчвацца, ✂.

падла, ✂, ж.

  1. Труп жывёліны.

  2. Пра каго-, што-н. вельмі дрэннае, а таксама як лаянка, грубы зварот (разм. зневаж.).

    • Перабраў п. меру, а цяпер дрыхне.