Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загарадка, , ж.

  1. Невысокая перагародка, звычайна ўнутры памяшкання.

  2. Месца, адгароджанае плотам.

загарадны, .

Які знаходзіцца або адбываецца, ажыццяўляецца за горадам.

  • З. дом творчасці.
  • Загарадная экскурсія.

загараць, і загарваць, , незак.

  1. гл. загарэць.

  2. перан. Бяздзейнічаць, рабіць вымушаны адпачынак у рабочы час (разм. жарт.).

    • Насення не падвезлі, сеяльшчыкі загараюць на полі.

загарнуцца, ; зак.

Ахінуць, абгарнуць сябе чым-н., закруціцца ў што-н.

  • З. ў коўдру.

|| незак. загортвацца, .

загарнуць, ; зак.

  1. Згарнуць у адно месца, загрэбці.

    • З. жар.
  2. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.).

    • З. зямлёй.
  3. Ахінуць, закруціць у што-н. З. хлеб у сурвэтку.

    • З. дзіця ў коўдру.
  4. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.).

    • З. канспект.
  5. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад.

    • З. крысо шыняля.

|| незак. загортваць, .

загарода, , ж.

  1. Штучная перашкода для руху каго-, чаго-н.

    • Мінныя загароды.
    • Драцяная з.
  2. Агароджа, загарадзь.

    • Заехаць за загароду.

загартавацца, ; зак.

  1. Атрымаць большую цвёрдасць шляхам загартоўкі.

    • Сталь загартавалася.
  2. перан. Стаць фізічна і маральна стойкім.

    • Здароўе загартавалася.
    • Армія загартавалася ў баях.

|| незак. загартоўвацца, .

загартаваць, ; зак.

  1. Надаць металічнаму вырабу большую цвёрдасць шляхам награвання і хуткага ахаладжэння.

  2. перан. Зрабіць фізічна і маральна моцным, стойкім, вынослівым.

    • З. здароўе.

|| незак. загартоўваць, .

|| наз. загартоўванне, і загартоўка, .

|| прым. загартовачны, .

загартоўка, , ж.

  1. гл. загартаваць.

  2. Фізічная або маральная стойкасць, вынослівасць.

    • Чалавек атрымаў добрую загартоўку.

загарэлы, .

Цёмны, смуглы ад загару.

  • З. твар.