Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

партугальцы, , м.

Народ раманскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Партугаліі.

|| ж. партугалка, .

|| прым. партугальскі, .

партупея, , ж.

Рэмень, перавязь для нашэння халоднай зброі, палявой сумкі і г.д.

|| прым. партупейны, .

партфель, , м.

  1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, звычайна скураная, для нашэння кніг, папер.

  2. Пра пасаду міністра ў некаторых буржуазных краінах.

    • Размеркаванне партфеляў.
    • Міністр без партфеля (назва асобай міністэрскай пасады).
  3. перан. Рукапісы, прынятыя да друку выдавецтвам, рэдакцыяй.

    • Рэдакцыйны п.

|| прым. партфельны, .

партшэз, , м.

Род лёгкага пераноснага крэсла, у якім можна сядзець у паўляжачым стане.

|| прым. партшэзны, .

партызан, , м.

Удзельнік партызанскай вайны, баец партызанскага атрада.

  • Партызаны — народныя мсціўцы.

|| ж. партызанка, .

|| прым. партызанскі, .

партызаніць, ; незак. (разм.).

Быць партызанам, ваяваць, знаходзіцца ў партызанскім атрадзе.

партызанскі, .

  1. гл. партызан.

  2. Які мае адносіны да ўзброенай народнай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў, што праводзіцца ў тыле ворага атрадамі, якія дзейнічаюць самастойна.

    • Партызанская вайна.
    • П. атрад.

партызаншчына, , ж. (разм. неадабр.).

Неарганізаваныя, анархічныя дзеянні, якія парушаюць дысцыпліну.

партыйнасць, , ж.

  1. Прыналежнасць да партыі (у 1 знач.).

  2. Накіраванасць у рабоце, дзейнасці, прасякнутая пэўнай ідэалогіяй.

партыйны, .

  1. гл. партыя.

  2. Які выражае інтарэсы партыі (у 1 знач.).

  3. Прасякнуты пэўнай ідэалогіяй, які ажыццяўляе палітыку якой-н. партыі.