Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

партатыўны, ✂.

Зручны для нашэння пры сабе, для пераноскі.

  • П. магнітафон.

|| наз. партатыўнасць, ✂.

партач, ✂, м. (разм. пагард.).

Чалавек, які нядбала, няўмела выконвае сваю работу.

партачыць, ✂; незак. (разм.).

Дрэнна, няўмела або неахайна рабіць што-н.; псаваць.

|| зак. напартачыць, ✂ і спартачыць, ✂.

партвейн, ✂, м.

Гатунак моцнага вінаграднага віна.

партманэт, ✂, м.

Невялікі кашалёк.

партнёр, ✂, м.

  1. Удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у карты, у спорце і г.д.), а таксама наогул удзельнік якой-н. сумеснай дзейнасці.

    • Партнёры згадзіліся на нічыю.
    • П. па домаўладанню.
  2. Краіна — удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.

    • Дзяржавы — гандлёвыя партнёры.

|| ж. партнёрка, ✂.

|| прым. партнёрскі, ✂.

партплед, ✂, м.

Спецыяльны чахол з рамянямі для перавозкі пасцельных рэчаў.

|| прым. партпледны, ✂.

партрэт, ✂, м.

Адлюстраванне якога-н. чалавека на карціне, фатаграфіі, у скульптуры.

  • Скульптурны п.
  • Групавы п. (некалькіх асоб).
  • Літаратурны п. (перан. мастацкае апісанне каго-н.).

|| прым. партрэтны, ✂.

  • П. жывапіс.

партрэтыст, ✂, м.

Мастак — майстар партрэта.

|| ж. партрэтыстка, ✂.

партсігар, ✂, м.

Тое, што і партабак.

|| прым. партсігарны, ✂.