Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пароша, ✂, ж.

Снег, які толькі што выпаў.

  • Вецер змятае парошу.

парою, прысл.

Тое, што і калі-нікалі.

парсюк, ✂, м.

Кастрыраваны самец свойскай свінні, кабан.

|| прым. парсючыны, ✂.

парт...

Скарачэнне ў знач. партыйны, які мае адносіны да партыі, напр. партгрупа, партз’езд, партканферэнцыя, партстаж.

парта, ✂, ж.

Школьны стол з нахільнай дошкай, злучаны з лаўкай.

  • Сесці за парту (таксама перан. пачаць вучыцца).

партабак, ✂, м.

Кішэнная каробка для папярос.

|| прым. партабачны, ✂.

партавік, ✂, м.

Работнік порта.

партакрат, ✂, м.

Прадстаўнік партакратыі.

партакратыя, ✂, ж., зб.

Кіруючая партыйная вярхушка.

|| прым. партакратычны, ✂.

партал, ✂, м.

  1. Галоўны ўваход вялікага будынка, архітэктурна аформлены.

  2. Канструкцыя ў выглядзе рамы, якая перасоўваецца (па рэйках) або з’яўляецца часткай вялікіх машын, станкоў (спец.).

|| прым. партальны, ✂.

  • П. кран.