Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парасшпільвацца, ✂; зак.

Расшпіліцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

парасшпільваць, ✂; зак.

Расшпіліць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. гузікі.

парасшчапляцца, ✂ і парасшчэплівацца, ✂; зак.

Расшчапіцца — пра ўсё, многае.

парасшчапляць, ✂ і парасшчэпліваць, ✂; зак.

Расшчапіць усё, многае.

парася, ✂ і парасё, ✂, н.

Дзіцяня свінні.

|| прым. парасячы, ✂.

парасяціна, ✂, ж.

Мяса парасяці як ежа.

паратунак, ✂, м.

  1. Ратунак, дапамога ў бядзе.

    • Клікаць на п. суседзяў.
  2. Выхад з цяжкага становішча.

    • Не бачыць паратунку.

паратыф, ✂, м.

Інфекцыйная кішэчная хвароба, роднасная з брушным тыфам.

|| прым. паратыфозны, ✂.

параўнавацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і параўняцца.

|| незак. параўноўвацца, ✂.

параўнаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць роўным, гладкім.

    • П. асфальт катком.
  2. Зрабіць аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад.

    • П. канцы вяроўкі.
  3. перан., каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым-н.

    • Новае жыццё параўнавала людзей.