Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парасціскаць, ✂; зак.

Расціснуць усё, многае (гл. расціснуць у 1 і 2 знач.).

парасцягаць, ✂ і парасцягваць, ✂; зак.

Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасцярушвацца, ✂; зак.

Расцерушыцца — пра ўсё, многае.

парасцярушваць, ✂; зак.

Расцерушыць усё, многае.

парасцярэбліваць, ✂; зак.

Расцерабіць усё, многае.

  • П. кусты.

парасчыняцца, ✂; зак.

Расчыніцца — пра ўсё, многае.

  • Ад выбуху вокны парасчыняліся.

парасчыняць, ✂; зак.

Расчыніць усё, многае.

  • П. вокны.

парасчышчаць, ✂; зак.

Расчысціць усё, многае.

  • П. дарогі.

парасчэсвацца, ✂; зак.

Расчасацца — пра ўсіх, многіх (гл. расчасацца 1).

парасчэсваць, ✂; зак.

Расчасаць усіх, многіх або ўсё, многае.