Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парастрасаць, ✂ і парастрэсваць, ✂; зак.

Растрэсці ўсё, многае.

  • П. сена.

параструшчваць, ✂; зак.

Раструшчыць усё, многае.

парастыкаць, ✂; зак.

Растыкаць усё, многае.

  • П. тычкі на лузе.

парасхінаць, ✂; зак.

Расхінуць усё, многае.

парасходзіцца, ✂; зак.

Тое, што і паразыходзіцца.

парасхопліваць, ✂; зак.

Расхапіць, расхапаць усіх, многіх або ўсё, многае.

парасцвітаць, ✂; зак.

Расцвісці — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Ружы парасцвіталі.
  • Твары дзяўчат парасцвіталі ўсмешкамі.

парасці, ✂; зак.

Пакрыцца расліннасцю.

  • Акопы параслі травой.
  • П. мохам.

парасціраць, ✂; зак.

Расцерці ўсё, многае.

парасціскацца, ✂; зак.

Расціснуцца — пра ўсё, многае.