Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парассаджваць, ✂; зак.

Рассадзіць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. буракі.

парасскубаць, ✂ і парасскубваць, ✂; зак.

Расскубці ўсё, многае.

парассоўвацца, ✂; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Частаколіны падгнілі і парассоўваліся.

парассоўваць, ✂; зак.

Рассунуць усё, многае або ўсіх, многіх.

парасстаўляць, ✂; зак.

Расставіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. крэслы ў зале.

парасстрэльваць, ✂; зак.

Расстраляць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • Здраднікаў і злачынцаў парасстрэльвалі.

парассцілаць, ✂; зак.

Разаслаць усё, многае (гл. разаслаць 2).

парассылаць, ✂; зак.

Разаслаць усіх, многіх або ўсё, многае (гл. разаслаць).

  • П. запрашэнні.

парассыпацца, ✂; зак.

Рассыпацца — пра ўсё, многае.

парассыпаць, ✂; зак.

Рассыпаць усё, многае.