Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

параскалупваць, ✂ і параскалупліваць, ✂; зак.

Раскалупаць усё, многае.

  • П. ранкі.

параскарчоўваць, ✂; зак.

Раскарчаваць усё, многае.

параскідаць, ✂ і параскідваць, ✂; зак.

Раскідаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. адзенне.

параскладаць, ✂ і параскладваць, ✂; зак.

Раскласці, разлажыць усё, многае.

  • П. паперы на стале.

парасклейвацца, ✂; зак.

Расклеіцца — пра ўсё, многае.

  • Парасклейваліся табурэткі.

парасклейваць, ✂; зак.

Расклеіць усё, многае.

  • П. аб’явы.

парасколваць, ✂; зак.

Раскалоць усё, многае.

  • П. круглякі.

параскопваць, ✂; зак.

Раскапаць усё, многае.

параскормліваць, ✂; зак.

Раскарміць усіх, многіх.

параскрадаць, ✂ і параскрадваць, ✂; зак.

Раскрасці ўсё, многае.