Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паступальны, ✂.

Накіраваны ўперад.

  • П. рух.

|| наз. паступальнасць, ✂.

паступіцца, ✂; зак.

Добраахвотна ўступаючы, адмовіцца ад чаго-н.

  • П. асабістымі інтарэсамі.

|| незак. паступацца, ✂.

паступіць, ✂; зак.

  1. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць які-н. учынак.

    • П. высакародна.
  2. Залічыцца куды-н.

    • П. у інстытут.
  3. Дайсці, прыбыць па назначэнню (пра тое, што пасылаецца, паведамляецца, перадаецца).

    • Кніга паступіла ў продаж.

|| незак. паступаць, ✂.

|| наз. паступленне, ✂.

паступленне, ✂, н.

  1. гл. паступіць.

  2. Тое, што паступіла (у 3 знач.) куды-н., сума, матэрыялы, якія паступілі куды-н. (афіц.).

    • Грашовыя паступленні.
    • Выстаўка новых паступленняў у бібліятэцы.

паступовы, ✂.

Які адбываецца не адразу, без рэзкіх змен.

  • П. пераход да чаго-н.
  • Ажыццяўляць што-н. паступова (прысл.).

|| наз. паступовасць, ✂.

пастух, ✂, м.

Чалавек, які пасе статак.

|| памянш.-ласк. пастушок, ✂.

|| ж. пастушка, ✂.

|| прым. пастухоўскі, ✂.

пастфактум, прысл. (кніжн.).

Пасля таго, як што-н. ужо зроблена, адбылося.

  • Паведаміць пра што-н. п.

пастыр​1, ✂, м.

Святар як кіраўнік паствы.

|| прым. пастырскі, ✂.

пастыр​2, ✂, м. (разм.).

Тое, што і пастух.

|| прым. пастырскі, ✂.

пастэль, ✂, ж.

Мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама выкананы імі рысунак.

|| прым. пастэльны, ✂.

  • Пастэльныя таны (мяккія, няяркія).