Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парасцярэбліваць, ✂; зак.

Расцерабіць усё, многае.

  • П. кусты.

парасчыняцца, ✂; зак.

Расчыніцца — пра ўсё, многае.

  • Ад выбуху вокны парасчыняліся.

парасчыняць, ✂; зак.

Расчыніць усё, многае.

  • П. вокны.

парасчышчаць, ✂; зак.

Расчысціць усё, многае.

  • П. дарогі.

парасчэсвацца, ✂; зак.

Расчасацца — пра ўсіх, многіх (гл. расчасацца 1).

парасчэсваць, ✂; зак.

Расчасаць усіх, многіх або ўсё, многае.

парасшпільвацца, ✂; зак.

Расшпіліцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

парасшпільваць, ✂; зак.

Расшпіліць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. гузікі.

парасшчапляцца, ✂ і парасшчэплівацца, ✂; зак.

Расшчапіцца — пра ўсё, многае.

парасшчапляць, ✂ і парасшчэпліваць, ✂; зак.

Расшчапіць усё, многае.