Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паразмятаць, ✂; зак.

Размесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. снег.

паразносіць, ✂; зак.

Разнесці ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

  • Вецер паразносіў салому.

паразразаць, ✂; зак.

Разрэзаць усё, многае.

паразрастацца, ✂; зак.

Разрасціся — пра ўсё, многае.

  • Дрэвы паразрасталіся.

паразраўноўваць, ✂; зак.

Разраўнаваць усё, многае.

  • П. зямлю.

паразрываць​1, ✂; зак.

Разарваць усё, многае ці ўсіх, многіх.

паразрываць​2, ✂; зак.

Разрыць усё, многае.

  • П. капцы з бульбай.

паразувацца, ✂; зак.

Разуцца — пра ўсіх, многіх.

паразуваць, ✂; зак.

Разуць усіх, многіх або ўсё, многае.

паразуменне, ✂, н.

Згода, аднадушнасць, разуменне адзін аднаго.

  • Прыйсці да паразумення.