Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасточваць​2, ✂; зак.

Стачыць усё, многае.

пастраляць, ✂; зак.

  1. Правесці некаторы час, займаючыся стральбой.

    • П. у цэль.
  2. Расстраляць, забіць усіх, многіх.

    • Карнікі пастралялі людзей.
  3. Расходаваць пры стральбе.

    • П. усе патроны.

пастрасаць, ✂ і пастрэсваць, ✂; зак.

Стрэсці ўсё, многае.

пастронак, ✂, м.

Рэмень (вяроўка), які злучае ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану.

|| прым. пастронкавы, ✂.

пастрыгчы, ✂; зак.

  1. Падраўняць, падрэзаць ці абрэзаць валасы (нажніцамі, машынкай).

    • П. дзіця.
    • П. авечку.
  2. Прыняць пострыг, стаць манахам (манашкай).

    • П. ў манахі.

|| незак. пастрыгаць, ✂.

|| наз. пастрыжэнне, ✂.

пастрыножваць, ✂; зак.

Стрыножыць усіх, многіх.

  • П. коней.

пастрэльваць, ✂; незак.

Страляць зрэдку, час ад часу.

  • П. з кулямёта.
  • Пастрэльвае ў вуху.

пастскрыптум, ✂, м. (кніжн.).

Прыпіска ў пісьме пасля подпісу, якая абазначаецца літарамі РS [ад лацінск. роstsсrірtum — «пасля напісанага»].

пастулат, ✂, м.

У матэматыцы, логіцы: зыходнае палажэнне, дапушчэнне, якое прымаецца без доказу.

пастуліраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Выказаць (-зваць) што-н. у якасці пастулата.

  • П. якое-н. палажэнне.