Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папрок, , м.

Дакор, незадавальненне, абвінавачанне, выказаныя каму-н.

  • Цяжкі п.
  • Сяброўскі п.
  • Кінуць п. каму-н. (папракнуць).

папросту, прысл.

Проста, без цырымоніі.

  • Скажы ўсё п.

папруга, , ж.

  1. Раменны пояс або наогул пояс.

    • Падперазацца папругай.
  2. Частка збруі для ўмацавання падсядзёлка на спіне каня.

|| памянш. папружка, .

папрыбіваць, ; зак.

  1. Прыбіць што-н. у многіх месцах, прыбіць усё, многае.

    • П. шыльды.
  2. безас. Прыгнаць сілай вады, ветру ўсё, многае.

    • Папрыбівала лодкі да берага.

папрыбірацца, ; зак.

Прыбрацца, прыгожа адзецца — пра ўсіх, многіх.

папрыбіраць, ; зак.

  1. Прыбраць, прыгожа адзець усіх, многіх; упрыгожыць, аздобіць усё, многае.

  2. Навесці парадак, чысціню ўсюды, у многіх месцах.

    • П. у пакоях.
  3. Прыняць адкуль-н. усё, многае.

    • П. усё з праходу.

папрыбягаць, ; зак.

Прыбегчы — пра ўсіх, многіх.

  • Папрыбягалі дзеці са школы.

папрыводзіць, ; зак.

Прывесці куды-н. усіх, многіх.

  • П. дзяцей на ёлку.

папрывозіць, ; зак.

Прывезці куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. мэблю ў кватэру.

папрывыкаць, ; зак.

Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх.

  • Старыя папрывыкалі да песень моладзі.