Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папухнуць, ; зак.

Апухнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Ногі папухлі.

папытацца, ; зак.

  1. каго або у каго. Задаць каму-н. пытанне, каб даведацца пра што-н.

    • Папытайся ў яе пра здароўе маці.
  2. чаго або ў каго. Папрасіць дазволу на што-н., звярнуцца з якой-н. просьбай.

    • Сам пачаў рабіць ні ў кога не папытаўшыся.

папытаць, ; зак.

Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н.

  • Папытай, калі яны ад’язджаюць.

папыхкваць, ; незак. (разм.).

Выпускаць час ад часу дым, пару.

  • П. люлькай.
  • На станцыі папыхкваў паравоз.

папялець, ; незак.

  1. Ператварацца ў попел (разм.).

    • Папялела хата ў агні.
  2. Набываць колер попелу.

    • Познім летам папялеюць зоркі.

папяліста-...

Першая частка складаных слоў са знач. попельны, з попельным адценнем, напр. папяліста-блакітны, папяліста-жамчужны, папяліста-каштанавы, папяліста-русы, папяліста-сівы, папяліста-шэры.

папялісты, .

Які мае колер попелу.

  • Папялістае неба.

папялішча, , н.

Тое, што і пажарышча.

папяльнік, , м. (спец.).

Ніжняя частка топкі, куды падае попел.

папяровы, .

  1. гл. папера.

  2. перан. Канцылярска-бюракратычны.

    • Папяровая цяганіна.