Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папрышпільваць, ✂; зак.

Прышпіліць што-н. у многіх месцах, прышпіліць усё, многае.

папрышываць, ✂; зак.

Прышыць усё, многае, прышыць што-н. у многіх месцах.

  • П. гузікі.

папрыязджаць, ✂; зак.

Прыехаць, з’ехацца куды-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Сваякі папрыязджалі ў госці.

папрэлы, ✂.

Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла; які запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру).

  • Папрэлыя месцы на целе.

папрэць, ✂; зак.

Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла або стаць запаленым ад перагравання і поту (пра скуру).

  • Сена папрэла.
  • Пад пахамі папрэла (безас.).

папуасы, ✂, м.

Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых астравоў Меланезіі.

|| ж. папуаска, ✂.

|| прым. папуаскі, ✂.

папугай, ✂, м.

  1. Птушка трапічных краін з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі і словы.

    • Не паўтарай мае словы, як п.
  2. перан. Пра чалавека, які паўтарае чужыя словы, не маючы свайго погляду (разм. неадабр.).

|| прым. папугаеў, ✂ і папугайскі, ✂.

папудзіцца, ✂; зак.

Спудзіцца — пра ўсіх, многіх.

  • Коні папудзіліся.

папужацца, ✂; зак.

Спужацца — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці папужаліся.

папужаць, ✂; зак.

  1. Злёгку напужаць.

  2. Спужаць усіх, многіх.