Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папрыводзіць, ✂; зак.

Прывесці куды-н. усіх, многіх.

  • П. дзяцей на ёлку.

папрывозіць, ✂; зак.

Прывезці куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. мэблю ў кватэру.

папрывыкаць, ✂; зак.

Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх.

  • Старыя папрывыкалі да песень моладзі.

папрывязваць, ✂; зак.

Прывязаць усіх, многіх або ўсё, многае, прывязаць што-н. у многіх месцах.

  • П. яблынькі да калоў.

папрыганяць, ✂; зак.

Гонячы, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. кароў з пашы.

папрыгараць, ✂ і папрыгарваць, ✂; зак.

Прыгарэць у многіх месцах, прыгарэць — пра ўсё, многае.

  • Бліны папрыгаралі (папрыгарвалі).

папрыгінацца, ✂; зак.

Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

папрыгінаць, ✂; зак.

Прыгнуць усё, многае.

  • Людзі папрыгіналі галовы ад гуку сірэны.

папрыклейваць, ✂; зак.

Прыклеіць што-н. у многіх месцах, прыклеіць усё, многае.

  • П. плакаты.

папрыкочваць, ✂; зак.

Прыкаціць, даставіць куды-н. усё, многае.

  • П. бочкі.