Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазносіць, ; зак.

  1. Знесці адкуль-н. усё, многае або знесці ў адно месца ўсіх, многіх ці адно, многае.

    • П. бульбоўнік з агарода.
    • П. параненых у санітарную машыну.
  2. Спусціць уніз усё, многае.

    • П. сена з вышак.
  3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае.

    • П. масты.
  4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае.

    • П. чужыя рэчы.

пазношваць, ; зак.

Доўгай носкай давесці да нягоднасці ўсё, многае.

  • П. абутак.

пазразаць, і пазрэзваць, ; зак.

  1. Зрэзаць усё, многае; зняць няроўнасці ўсюды, у многіх месцах.

    • П. кветкі з клумбы.
    • П. купіны.
  2. перан. Праваліць на экзамене ўсіх, многіх (разм.).

пазрастацца, ; зак.

Зрасціся пры пераломах — пра многае.

  • Паламаныя косці пазрасталіся.

пазрываць1, ; зак.

  1. Аддзяліць ад галіны, сцябла ўсё, многае.

    • П. кветкі.
  2. З сілай рвануўшы, садраць усё, многае.

    • Ураган пазрываў дахі.

пазрываць2, ; зак.

Зрыць што-н. у многіх месцах, зрыць усё, многае.

  • Дзікі пазрывалі ўсё поле.

пазумент, , м.

Тасьма, звычайна шытая золатам або срэбрам, галун.

  • Абшыты пазументамі кафтан.

|| прым. пазументавы, і пазументны, .

пазуха, , ж.

  1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем, што прылягае да іх.

    • Трымаць што-н. за пазухай.
    • Дастаць з-за пазухі.
  2. Поласць у асобных органах цела (спец.).

    • Запаленне лобных пазух.

|| прым. пазушны, .

пазыка, , ж.

  1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў атрыманні грошай у доўг на пэўных умовах.

    • Дзяржаўная ўнутраная п.
  2. Выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і пад., а таксама грошы, рэчы і пад., узятыя ў доўг.

    • Грашовая п.
    • Незваротная п.

|| прым. пазыковы, .

  • Пазыковая аперацыя.
  • П. банк.

пазыкатрымальнік, , м. (спец.).

Уладальнік аблігацый пазыкі (у 1 знач.).