Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падзішах, , м.

Тытул манарха ў некаторых краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу (напр. былых турэцкіх султанаў).

|| прым. падзішахскі, .

падзол, , м.

Неўрадлівая шаравата-белая глеба.

|| прым. падзольны, .

падзолісты, .

З падзолам.

  • Падзолістыя глебы.

|| наз. падзолістасць, .

падзор, , м.

  1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н.

    • Карункавы п.
  2. У архітэктуры: карніз з разьбой.

    • Вокны з падзорам.

падзорны, .

Які служыць для назірання, разглядвання.

  • Падзорная труба.

падзьмухаць, ; зак.

Дзьмухаць некаторы час.

  • Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш (прыказка).

падзьмуць, ; зак.

  1. Пачаць дзьмуць.

    • Ад ракі падзьмуў халодны вецер.
  2. Дзьмуць некаторы час.

    • Вецер падзьме і перастане.

падзяка, , ж.

  1. Пачуццё ўдзячнасці за што-н. добрае.

    • Выказаць падзяку.
    • Прыняць што-н. з падзякай.
  2. Афіцыйнае выказванне высокай ацэнкі чыёй-н. працы, дзеянняў.

    • Аб’явіць падзяку ў загадзе.
    • Атрымаць падзяку ад дырэкцыі.

падзямелле, , н.

Памяшканне, пячора пад паверхняй зямлі.

  • Сырое п.

падзяўбці, ; зак.

  1. Здзяўбці ўсё.

    • Галубы падзяўблі ўвесь корм.
  2. Дзяўбці некаторы час.

    • Крыху падзяўблі і зніклі.