Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пашляк, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які гаворыць або робіць пошласці.

|| ж. пашлячка, ✂.

|| прым. пашляцкі, ✂.

пашляціна, ✂, ж. (разм.).

Што-н. вельмі пошлае, пошласць.

  • Пляце розную пашляціну.

пашморгаць, ✂; зак. (разм.).

Шмаргануць некалькі разоў.

  • П. носам.

|| незак. пашморгваць, ✂.

пашнарыць, ✂; зак. (разм.).

Шнарыць некаторы час.

  • П. па кішэнях.

пашнырыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і пашнарыць.

пашпарт, ✂, м.

  1. Афіцыйны дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка.

    • Замежны п.
  2. Рэгістрацыйны дакумент машыны, будынка, апарата, прадмета гаспадарчага абсталявання і пад.

    • П. веласіпеда, тэлевізара.
    • П. завода.

|| прым. пашпартны, ✂.

пашпартызацыя, ✂, ж. (спец.).

Увядзенне сістэмы пашпартоў, забеспячэнне пашпартамі.

пашпартыст, ✂, м.

Службовая асоба, якая выдае або прапісвае пашпарты (у 1 знач.).

|| ж. пашпартыстка, ✂.

паштавік, ✂, м. (разм.).

Паштовы работнік.

паштальён, ✂, м.

Разносчык пошты, карэспандэнцыі па адрасах.

|| ж. паштальёнка, ✂.

|| прым. паштальёнскі, ✂.