Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паталок, ✂, м. (спец.).

Найбольшая вышыня пад’ёму лятальнага апарата, а таксама (разм.) наогул — мяжа, найбольш магчымая норма чаго-н.

патаміцца, ✂; зак.

Стаміцца — пра ўсіх, многіх.

патаміць, ✂; зак.

Стаміць усіх, многіх.

  • П. коней у дарозе.

патанаць, ✂; незак.

Тое, што і тануць.

  • Вёска патанае ў садах.

патанчыцца, ✂; зак.

Стаць танчэйшым (гл. тонкі ў 1 знач.).

  • Нітка патанчылася.

|| незак. патанчацца, ✂ і патончвацца, ✂.

|| наз. патанчэнне, ✂ і патончванне, ✂.

патанчыць, ✂; зак.

Зрабіць танчэйшым (гл. тонкі ў 1 знач.).

  • П. нітку.

|| незак. патанчаць, ✂ і патончваць, ✂.

|| наз. патанчэнне, ✂ і патончванне, ✂.

патанчэлы, ✂.

Які стаў тонкім, танчэйшым.

  • Патанчэлая шыя.

патапіцца, ✂; зак.

Утапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • Усе патапіліся ў моры.

патарчака, ✂ і патырчака, ✂, ж.

Востры прадмет, які тырчыць адкуль-н.

  • Наткнуцца на патырчаку.

патаўсціцца, ✂; зак.

Стаць таўсцейшым.

|| незак. патаўшчацца, ✂.