Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папагуляць, ✂ і папагульваць, ✂; зак. (разм.).

Гуляць доўга, неаднаразова.

  • Папагуляў (-льваў) на вяселлях.

пападаць, ✂; зак.

Упасці ў вялікай колькасці або многа разоў, адзін за другім.

  • З паліцы пападалі кніжкі.

пападвешваць, ✂; зак. (разм.).

Падвесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. лямпы.

пападвязваць, ✂; зак. (разм.).

Падвязаць усё, многае.

  • П. памідоры.

пападдзя, ✂, ж. (разм.).

Жонка папа.

пападзюк, ✂, м. (разм.).

Сын папа.

пападзянка, ✂, ж. (разм.).

Дачка папа.

пападклейваць, ✂; зак.

Падклеіць усё, многае.

  • П. старонкі ў кніжцы.

пападкочваць, ✂; зак.

Падкаціць усё, многае (гл. падкаціць у 1 знач.).

  • П. бярвенне да сцяны.

пападкрэсліваць, ✂; зак.

Падкрэсліць усё, многае.

  • П. складаныя словы ў сказе.