Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памазок, ✂, м.

Невялічкі пэндзаль для змазвання чаго-н., тое, чым змазваюць.

  • П. для галення.

памаладзелы, ✂.

Які набыў больш малады выгляд, адчуў сябе маладзейшым.

  • П. твар.

памаленьку, прысл.

  1. Патроху, невялікімі долямі.

    • Есці п.
  2. Не спяшаючыся, паціху.

    • Старасць ходзіць п.
  3. Паступова, не адразу.

    • Боль п. адыходзіць.
  4. Асцярожна (разм.).

    • П., не разбі.

памалу, прысл.

  1. Не спяшаючыся, паволі.

    • Ішлі п.
  2. Паступова, не адразу.

    • Туман п. рассейваўся.
  3. Асцярожна (разм.).

    • П., не зваліся!

памаляваць, ✂; зак.

  1. Правесці які-н. час, малюючы краявіды.

  2. Пакрыць фарбай (разм.).

    • П. ліштвы.

памарка, ✂, ж.

Папраўленае месца ў напісаным тэксце.

  • Пісаць трэба без памарак.

памарнець, ✂; зак.

Змарнець (пра многае, многіх).

  • Расліны без сонца памарнелі.

памарозіць, ✂; зак.

Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам або абмарозіць (звычайна пра многіх, многае).

  • П. усю бульбу.
  • П. вушы.

памарудзіць, ✂; зак.

Пачакаць рабіць што-н., затрымаць адказ, рашэнне на некаторы час.

  • П. з адказам.

памаўза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Шкоднік, свавольнік.

  • Які гэты кот п.!