Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагалоска, ✂ і погаласка, ✂, ж.

Чуткі, размовы, якія перадаюцца.

  • Пусціць пагалоску (погаласку).

пагалоўе, ✂, н.

Агульная колькасць галоў жывёлы.

  • П. кароў.
  • Рост пагалоўя.

пагалоўны, ✂.

Які распаўсюджваецца на ўсіх.

  • П. перапіс.

паганец, ✂, м. (разм.).

Нядобры чалавек, нягоднік.

|| ж. паганка, ✂.

паганіць, ✂; незак. (разм.).

  1. Пэцкаць, рабіць брудным.

    • П. хату.
    • П. рукі.
  2. Ганьбіць.

    • Здраднікі паганяць зямлю.

|| зак. апаганіць, ✂.

паганка, ✂, ж.

  1. гл. паганец.

  2. Неядомы, паганы (у 1 знач.) грыб.

паганы, ✂.

  1. Які нельга есці з прычыны ядавітасці, нечыстаты.

    • П. грыб.
  2. Прызначаны для смецця, нечыстот.

    • Паганае вядро.
  3. Мярзотны, подлы чалавек.

    • П. чалавек.
    • П. настрой.
  4. Злы, куслівы (пра сабаку).

  5. Язычніцкі (уст.).

    • Паганыя ідалы.

◊

  • Паганыя вочы (разм.) — шкодныя вочы.

паганялка, ✂, ж. (разм.).

Тое, чым паганяюць.

  • Не кіем дык палкай — адной паганялкай (з нар.).

паганяты, ✂, м.

  1. Той, хто паганяе запрэжаных жывёл, возчык.

  2. Той, хто падганяе на працы, наглядчык.

    • Паганятыя з бізунамі стаялі ў кожнага над каркам.

паганяць​1, ✂; незак.

Панукваць, падсцёбваць.

  • П. каня пугай.