Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зачатак, , м.

  1. Тое, што і зародак.

  2. Адміраючы астатак недаразвітага органа ў арганізме, рудымент (спец.).

  3. звычайна мн., перан. Пачатак, першае праяўленне чаго-н.

    • Зачаткі новых адносін.

|| прым. зачаткавы, .

зачахлы, .

  1. Змарнелы, хваравіты.

    • З. чалавек.
  2. Які зачах, слаба расце, завялы.

    • Зачахлае дрэва.

|| наз. зачахласць, .

зачацце, , н.

Зараджэнне плода, пачатак цяжарнасці.

зачаць, ; зак.

  1. Распачаць (разм.).

    • З. будаўніцтва.
  2. Даць пачатак жыцця каму-н. (уст.).

    • З. дзіця.

|| незак. зачынаць, .

зачос, , м.

Зачасаная, звычайна назад, пасма валасоў.

  • Валасы з прыгожым зачосам.

зачумлены, .

Заражаны чумой.

  • Уцякаць, як ад зачумленага (наз.).

зачын, , м.

  1. Пачатак чаго-н., пачын (разм.).

    • Зрабіць з. у якой-н. справе.
  2. Традыцыйны пачатак (у творах народнай паэзіі).

    • З. быліны.

|| прым. зачынны, .

зачынальнік, , м.

Той, хто пачынае якую-н. справу, пачынальнік.

  • Скарына — з. усходнеславянскага кнігадрукавання.

|| ж. зачынальніца, .

|| прым. зачынальніцкі, .

зачыніць, ; зак.

  1. Пакрыць векам.

    • З. скрыню.
  2. Злучыць створкі для спынення доступу, пранікнення ў сярэдзіну каго-, чаго-н.

    • З. дзверы.
    • З. хату.
  3. Змясціўшы куды-н., заперці на замок.

    • З. дзяцей у хаце.

  • Свет зачыніць каму (разм.) — перашкодзіць нармальнаму, спакойнаму жыццю.

  • Як зачыніць — поўна.

|| незак. зачыняць, .

|| звар. зачыніцца, .

|| незак. зачыняцца, .

зачыншчык, , м.

Той, хто пачынае што-н. (звычайна непрыстойнае).

  • З. бойкі.

|| ж. зачыншчыца, .

|| прым. зачыншчыцкі, .