Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

захапіць, ; зак.

  1. Хапаючы, узяць, забраць, схапіць.

    • З. жменю зерня.
  2. Сілай авалодаць кім-, чым-н.

    • З. чужую тэрыторыю.
    • З. у палон.
    • З. ініцыятыву (перан.).
  3. каго-што і чаго. Узяць з сабой.

    • З. плашч.
    • З. з сабой яды.
  4. перан. Вельмі зацікавіць, прымусіць поўнасцю аддацца якой-н. справе.

    • Новая ідэя захапіла яго.
  5. перан. Завалодаць увагай, зачараваць.

    • З. гледачоў ігрой.
  6. Раптоўна застаць.

    • З. каго-н. дома.
    • Навальніца захапіла нас у полі.
  7. Панесці з сабой, захапіўшы, падхапіўшы.

    • Цячэнне захапіла лодку.

|| незак. захопліваць, і захапляць, .

|| наз. захоп, .

захапленне, , н.

  1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне.

    • Быць у захапленні ад канцэрта.
    • Прыйсці ў з. ад чаго-н.
  2. Усхваляванасць, запал, натхненне.

    • Гаварыць з захапленнем.
  3. Павышаны інтарэс да чаго-н.

    • З. тэатрам.
    • З. футболам.
  4. Улюбёнасць у каго-н.

    • Гэта было з., а не каханне.

захапляльны, .

Тое, што і захапляючы.

захапляючы, .

Які выклікае захапленне, цікавасць.

  • З. раман.

захаркаць, ; зак. (разм.).

  1. Пачаць харкаць.

    • Захаркаў кроўю.
  2. Харкаючы, забрудзіць.

    • З. падлогу.

захацецца, ; безас.; зак.

Пачаць хацецца.

  • Захацелася спаць.

захацець, ; зак.

Пачаць хацець.

  • З. малака.
  • З. есці.
  • Захацела, каб дачка прыехала.

захваліць, ; зак. (разм.).

Збалаваць, сапсаваць празмернымі пахваламі.

  • З. вучня.

|| незак. захвальваць, .

|| наз. захвальванне, .

захвалявацца, ; зак.

  1. Пачаць хвалявацца.

    • Мора захвалявалася.
    • Натоўп захваляваўся.
  2. Адчуць унутраны неспакой (перан.).

    • Дзяўчынка захвалявалася.

захварэць, ; зак.

Стаць хворым.

  • З. на шкарлятыну.

|| незак. захворваць, .