Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

затаўхаць, ✂; зак. (разм.).

Замучыць, штурхаючы ў натоўпе.

  • Дзяўчынку затаўхалі ў натоўпе.

затаўчы, ✂; зак. (разм.).

Забіць да паўсмерці, да страты прытомнасці.

  • Ледзь не затаўклі яго кулакамі.

затачыць, ✂; зак.

Зрабіць вострым, завастрыць.

  • З. свярдзёлак.

|| незак. заточваць, ✂.

|| наз. заточванне, ✂ і заточка, ✂.

|| прым. заточны, ✂.

затвор, ✂, м.

Частка агнястрэльнай зброі для закрывання і адкрывання канала ствала.

  • З. вінтоўкі.

|| прым. затворны, ✂.

заткала, ✂, н. (разм.).

Тое, чым затыкаюць, якія-н. адтуліны (скруткі ануч, пакулля і інш.).

  • Замест шыбы ў акне тарчала з.

заткаць, ✂; зак.

  1. Пакрыць тканым узорам.

    • З. настольнік арнаментам.
    • З. дыван кветкамі.
  2. Зацягнуць густой сеткай.

    • Павук заткаў кут павуціннем.

заткнуцца, ✂; зак.

  1. Закрыцца, закупорыцца.

    • Бутэлька добра заткнулася.
  2. Замаўчаць (разм. груб.).

    • Калі ты ўжо заткнешся?

|| незак. затыкацца, ✂.

заткнуць, ✂; зак.

  1. чым. Шчыльна закрыць (адтуліну).

    • З. бутэльку коркам.
    • З. вушы.
  2. за што. Засунуць які-н. прадмет за што-н., куды-н.

    • З. сякеру за пояс.

◊

  • Заткнуць за пояс каго (што) (разм.) — перасягнуць каго-н. у чым-н.

|| незак. затыкаць, ✂.

затлуміцца, ✂; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна мысліць, разважаць.

  • Галава затлумілася.

|| незак. затлумлівацца, ✂.

|| наз. затлумленне, ✂ і затлум, ✂.

затое, злуч.

Але ў той жа час, аднак.

  • Дамогся справядлівасці, з. нажыў сабе ворагаў.