Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запазычанасць, ✂, ж.

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

  • Ліквідаваць з.

запазычанне, ✂, н.

Запазычаная з’ява, прадмет, слова.

  • Іншамоўныя запазычанні.

запазычыць, ✂; зак.

Узяць, пераняць, засвоіць.

  • З. слова.
  • З. ідэю.

|| незак. запазычваць, ✂.

|| наз. запазычванне, ✂.

запакоўваць, ✂; незак.

Тое, што і пакаваць.

  • З. рэчы.

запал, ✂, м.

  1. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва.

  2. перан. Гарачнасць, парыў.

    • Астыў з.
    • Гаварыць з запалам.

|| прым. запальны, ✂.

запалавелы, ✂.

Злёгку пажаўцелы.

  • Запалавелае жыта.

запаланіць, ✂; зак.

  1. Узяць у палон; скарыць, пазбавіць незалежнасці.

    • З. народ.
    • З. сэрца дзяўчыны (перан.).
  2. Заняць, запоўніць сабой якую-н. прастору.

    • Натоўп запаланіў увесь двор.
    • Трывога запаланіла ўсё нутро (перан.).

|| незак. запаланяць, ✂.

запалаць, ✂; зак.

Пачаць палаць ​1.

запаленне, ✂, н.

Хваробны працэс, які суправаджаецца павышэннем тэмпературы, прыпухласцю і пачырваненнем хворай часткі цела.

  • З. лёгкіх.
  • З. сустава.

|| прым. запаленчы, ✂.

запалёны, ✂.

У стане запалення, прыпухлы, пачырванелы.

  • З. ўчастак цела.
  • Запаленыя вочы.

|| наз. запалёнасць, ✂.