Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заманіць, ; зак.

  1. Прывабліваючы чым-н., прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.

    • З. ваўка ў пастку.
  2. Прывабіць, зачараваць.

    • Нас там заманіла прырода.

|| незак. заманьваць, .

заманлівы, .

Прывабны, спакуслівы.

  • Заманлівая перспектыва.

|| наз. заманлівасць, .

замаразкі, .

Лёгкі ранішні мароз увосень ці вясной.

  • Раннія з.
  • З. на глебе.

замаркоціцца, ; зак.

Стаць маркотным, занудзіцца.

  • Замаркоціўся хлопчык.

замарозіць, ; зак.

  1. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.

    • З. рыбу.
    • З. садавіну.
  2. Моцна астудзіць (разм.).

    • З. віно.
  3. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).

    • З. зуб.
  4. перан. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.

    • З. сродкі.
    • З. будаўніцтва.

|| незак. замарожваць, .

|| наз. замарожванне, і замарозка, .

замарудзіцца, ; зак.

Стаць больш марудным.

  • Рух цягніка замарудзіўся.

|| незак. замаруджвацца, .

замарудзіць, ; зак.

  1. Зрабіць больш павольным, марудным.

    • З. крок.
  2. Маруднымі дзеяннямі затрымаць што-н., з’яўленне чаго-н.

    • Надта з. выкананне пастановы.
  3. без дапаўнення., з інф. або з чым. Затрымацца, прыпазніцца.

    • Знаёмы не замарудзіў прынесці кнігу.
    • З. з адказам на пісьмо.

|| незак. замаруджваць, .

замарыцца, ; зак.

Стаміцца, знясіліцца.

|| незак. заморвацца, .

замасліцца, ; зак.

  1. Запэцкацца маслам, чым-н. тлустым.

  2. перан. Пачаць масліцца, заблішчаць.

    • Вочы замасліліся.

|| незак. замаслівацца, .

замасліць, ; зак.

Запэцкаць маслам, чым-н. тлустым.

  • З. кнігу.
  • З. вопратку.

|| незак. замасліваць, .