Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аса́да1, , ж.

Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу; аблога.

  • А. горада.

|| прым. асадны, .

  • Асаднае становішча (надзвычайныя меры для падтрымання парадку ў ваенны час).

аса́да2, , ж.

  1. гл. асадзіць .

  2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструментах.

    • А. малатка.
    • А. сякеры.
  3. Рамка.

    • Карціна ў дарагой асадзе.

аса́дак, , м.

  1. Дробныя цвёрдыя часцінкі, якія знаходзяцца ў вадкасці і пасля адстойвання асядаюць на дно і сценкі пасудзіны.

    • А. у растворы.
  2. перан. Цяжкае пачуццё пасля чаго-н.

    • Непрыемны а. на душы.

|| прым. асадкавы, .

асадзі́ць1, ; зак.

Умацаваць што-н. на чым-н., прымацаваць, уставіць у аправу, у рамку.

  • А. касу.
  • А. карціну.

|| незак. асаджваць, .

асадзі́ць2, ; зак.

  1. Спыніць, прымусіць падацца назад.

    • А. каня.
  2. Прымусіць апасці, апусціцца ўніз.

    • Дождж асадзіў пыл на дарозе.
  3. перан. Даць адпор каму-н., прымусіць змоўкнуць, змяніць тон, абарваць (разм.).

|| незак. асаджваць, .

асадзі́ць3, ; зак.

  1. Акружыць умацаваны пункт войскам.

    • А. крэпасць.
    • А. горад.
  2. перан. Прыстаць з просьбамі; абступіць, дамагаючыся чаго-н. (разм.).

|| незак. асаджваць, .

аса́дка, , ж.

  1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

    • А. снегу.
    • А. дома.
  2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

    • Глыбокая а.
  3. Тое, што і асада​2 (у 2 і 3 знач.).

    • Нож з дарагой асадкай.
    • Партрэт у новай асадцы.

аса́дкавы, .

  1. гл. асадак.

  2. Які ўтварыўся шляхам асядання мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

  • Асадкавыя горныя пароды.

асака́, , ж.

Шматгадовая балотная трава з цвёрдым, доўгім, вузкім лісцем.

|| прым. асаковы, .

  • Сямейства асаковых (наз.).

асалаве́лы, .

Тое, што і асавелы.

|| наз. асалавеласць, .