Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асягну́ць, ; зак.

Ахапіць, акінуць, спасцігнуць.

  • А. вокам прасторы.

асядла́ць, ; зак.

  1. гл. сядлаць.

  2. перан. Сесці верхам на каго-, што-н. (разм.).

    • Хлапчук спрытна асядлаў бервяно.
  3. перан. Поўнасцю падпарадкаваць сабе (разм.).

    • Усіх у сям’і асядлала.
  4. перан. Заняць, захапіць (спец.).

    • Пяхота асядлала важную дарогу.

асяло́к, , м.

  1. Тачыльны камень, брусок.

  2. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

  3. перан. Сродак праверкі каго-, чаго-н.

    • Гэта будоўля — а. для маладога спецыяліста.

асяні́ць, ; зак. (высок.).

Прыйсці, раптам з’явіцца (пра ідэю, удалую думку).

  • Асяніла нечаканая ідэя.

|| незак. асяняць, .

асяро́дак, , м.

  1. Сярэдняя, больш мяккая частка ствала або сцябла; сарцавіна.

  2. Унутраная, сярэдняя частка чаго-н.

    • А. электрамагніта.
  3. перан. Цэнтр чаго-н.

    • А. падзей.

|| прым. асяродкавы, і асяродачны, .

асяро́ддзе, , н.

  1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх існуюць якія-н. арганізмы, жывуць і дзейнічаюць людзі.

    • Сацыяльнае а.
    • Навакольнае а.
  2. Група людзей, звязаных агульнасцю ўмоў існавання, заняткаў і пад.

    • Рабочае а. сяброў.

|| прым. асяроддзевы, .

  • Асяроддзевыя фактары.

асятры́на, , ж.

Мяса асятра як ежа.

|| прым. асятрынны, .

асяцёр, , м.

Тое, што і асетр.

|| прым. асятровы, .

асячы́, і асе́кчы, ; зак.

Тое, што і абсячы (абсекчы).

|| незак. асякаць, .

асячы́ся, і асе́кчыся, ; зак.

  1. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца.

    • Яна раптам асеклася, пачырванела.
  2. Пацярпець няўдачу ў; чым-н.

|| незак. асякацца, .