Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асэнсава́ны, ✂.

Разумны, свядомы.

  • А. адказ.
  • Асэнсавана (прысл.) каменціраваць падзеі.

|| наз. асэнсаванасць, ✂.

асэнсава́ць, ✂; зак.

Усвядоміць, зразумець сэнс, значэнне чаго-н.

  • А. гістарычныя падзеі.

|| незак. асэнсоўваць, ✂.

|| наз. асэнсаванне, ✂ і асэнсоўванне, ✂.

асэ́сар, ✂, м.:

  • калежскі асэсар — у царскай Расіі: цывільны чын 8 класа, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

|| прым. асэсарскі, ✂.